Белорусские народные сказки

Королевна и разбойники

Незнакомец, советуем тебе читать сказку "Королевна и разбойники" самому и своим деткам, это замечательное произведение созданное нашими предками. Бытовая проблематика - невероятно удачный способ, с помощью простых, обычных, примеров, донести до читателя ценнейший многовековой опыт. Все окружающее пространство, изображенное яркими зрительными образами, пронизано добротой, дружбой, верностью и неописуемым восторгом. Присутствует балансирование между плохим и хорошим, заманчивым и необходимым и как замечательно, что каждый раз выбор правильный и ответственный. Все герои "оттачивались" опытом народа, который веками создавал, усиливал и преображал их, уделяя большое и глубокое значения детскому воспитанию. Каждый раз, прочитывая ту или иную былину, чувствуется невероятная любовь с которой описываются изображения окружающей среды. Десятки, сотни лет отделяют нас от времени создания произведения, а проблематика и нравы людей остаются прежними, практически неизменными. Сказка "Королевна и разбойники" читать бесплатно онлайн однозначно стоит, в ней много добра, любви и целомудрия, что полезно для воспитания юной особи.

Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў, а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца, яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы чалавечые, у чацвёртай самые боты і чаравікі, у пятай адзеннё суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, гдзе жылі разбойнікі.
Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула9 стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак.
— Добра! — казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.
Кралеўне аж млосно зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец, трэці на другі гасцінец, а рэшта парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.
На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць:
— Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела.
Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні і сказала:
— Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!
Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско, з-за стала дый у ногі праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бораны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае, а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.

Понравилось? Не нравитсяНравится

« »

Еще: Читать Белорусские народные сказки


Нет комментариев, будьте первым